26-27 кастрычніка. Велаарыентаванне ў Ратамцы. BSU-92
Шаноўныя сябры, аматары ровараў, восені ды актыўнага баўлення часу на прыродзе!
Клуб арыентавання БДУ шчыра запрашае Вас прыняць удзел у дзвухдзённым арыентаванні на роварах.
Прапануем дакладныя мапы буйнога маштабу, цікавую мясцоваць у Мінску і мінскім раёне, дабразычлівы калектыў суддзяў, адзнаку на КП “SPORTident”.
У спаборніцтвах прымаюць удзел мужчыны па групе М, жанчыны па групе W
Праграма:
Чацвер, 24.10.2013
17:00 – 20:00 Рэгістрацыя удзельнікаў з Мінска у Цэнтры рэгістрацыі: г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 4, к. 463а.
Субота, 26.10.2013. Качына
12:00 – 13:00 Рэгістрацыя іншагародніх удзельнікаў на месцы старта
13:10 Адкрыцце спаборніцтваў
13: 30 Пачатак масстарта на сярэдняй дыстанцыі груп МW-МТВО. Чаканы час пераможца 60 хвілінаў
Нядзеля, 27.10.2013. Ратамка
10:40 Пачатак асабістага старта на сярэдняй дыстанцыі груп МW-МТВО. Чаканы час пераможца 60 хвілінаў
13:00 Узнагароджванне ўдзельнікаў спаборніцваў. Урачыстае закрыццё спаборніцтваў. Ад’езд удзельнікаў.
Заяўкі прымаюцца да 23:59 20 кастрычніка 2013 года на е-mail: bsu.orient92@gmail.com
Не забудзьцеся пазначыць: група (M) Мужчынская, (W) Жаночая, фамілія, імя, калектыў (клуб), год нараджэння, разрад і нумар чыпа, калі такі маеце.
Кошт удзелу:
1 дзень - 30'000 руб
2 днi - 60'000 руб
Арэнда чыпа - 10'000 на увесь час спаборнiцтвау.
Падрабязнасцi тут.